Свята Купалле

07.07.2023

У нашым дзіцячым садзе прайшло свята Купалле. Мэтаю правядзення свята было азнаямленне дашкольнікаў з беларускімі традыцыямі, звычаямі і абрадамі. Дзеці з задавальненнем вадзілі карагоды, гулялі ў купальскія гульні. Была на свяце і Баба-Яга, якая спрабавала перашкодзіць дзецям адшукаць кветку папаратніка. Дзеці пранікліся казачнасцю, чараўніцтвам свята, весела правялі час.